КАБ МОВА РОДНАЯ ГУЧАЛА”
Сцэнарый музычнай забавы з ўдзелам дзяцей на бацькоўскім сходзе.
Ход забавы: Дзеці заходзяць у залу, вітаюцца, займаюць месцы ў зале. Вядучы чытае верш Максіма Танка “Родная мова”
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова...
Гучыць песня “Гаворка беларуская”
Люблю цябе мой родны край
Дзе шэпча, бае казкі гай.
Гуляе з ветрыкам мурог, уюца стужачкі дарог.
Дзе сэрцы атуляюць вечнай ласкай,
Слухай жа, сэрца, даўнюю казку.
Гучыць этнічная музыка (гурт “Троіца”)
Выходзіць стары гусляр, садзіцца на лаву.
Гусляр: Ёсць, браткі мае, у нашым народзе шмат легендаў, паданняў, сказанняў пра зямлю нашу, пра лёс наш, пра родную матчыну мову.
З даўніх часоў, ад дзядоў да праўнукаў пераходзіць родная мова ў казках, у марах, у песнях. У мове кожнае слова мае свій колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы,
І ў рэчышча роднай мовы
Як рэкі ў мора, цякуць,
Ш думкі мау плывуць…
А.Грачаннікаў
***
О мова матчына, пявучая мая!
Густая, нібы мёд, іскрыстая як сонца.
Вясёлак фарбы тут, і трэлі салаўя,
І звон крыніц, і шум лясоў бясконцы.
А. Васілевіч
Гучыць беларуская народная музыка (на выбар музычнага кіраўніка).
Дзеці выходзяць карагодам. Карагод распадаецца, ш дзці свабодна размяшчаюцца па зале.
Хлопчык 1: Блакіт нябёс і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус.
Мой край завецца Беларуссю,
А я сам хлопчык – беларус.
С.Сакалоў – Воюш.
Хлопчык 2:Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Ад веку прашчуры жылі.
Н. Гілевіч
Вядучы: Збірайцеся хлопцы, дзяўчаты,
Будзем гуляць, жыццё праслаўляць.
Танец “Полька з піскам”
Вядучы: Хай гучыць вясёлы смех,
Будзе многа тут пацех.
Беларуская гульня “Рэдзька”
Пасля гульні дзеці рассаджваюцца на свае месцы.
Гучыць этнічная музыка (гурт “Троіца”). Дзеці слухаюць верш, які чытае хто-небудзь з дзяцей.
Мова родная, мова дарагая!
Ты – ветрык, штоў полі гуляе,
Ты – шэпат бярозы, каліны,
Ты – звон над лугамі пчаліны,
Ты – спеў крыніцы, рачулкі,
Ты – гром раскаціста гулкі.
Мова родная, мова дарагая,
Я ў сэрцы цябе люляю.
І.Семашкевіч
Танец восеньскіх лісткоў.
Гусляр: Спынімся тут мы, каб зноў весяліцца
Шмат у народзе існуе небыліцаў
Як многа тут цудаў,
Вось цуда! Там цуда!
Ды толькі ўсё я расказваць не буду.
Вы гэтыя цуды прыдумайце самі,
Бо ведаю я, што вы самі з вусамі.
Зараз хачу вам паведаць, што я аднойчы бачыў у полі.
Вядучы: І што ж, цікава ты бачыў?
Гусляр: Шпарка па двары хадзіў,
Дзёўбаў зерне кракадзіл.
Што за дзіва, што за цуд –
У рэчцы плавае вярблюд
Есць кабыла сала, а мужык авёс,
Кабыла села ў сані, а мужык павёз.
Кошка мышку сустракала:
“З’ем цябе” – яна сказала.
Сядзіць кошка ў нары
Мыш гуляе па двары.
Вядучы: Ды не па двары мыш завіхаецца,
А ў цябе пад кашуляй хаваецца.
Гусляр: Ратуйце, дапамажыце,
Ад лютага звера абараніце.
Выкідае мыш з-за пазухі.
Ой, ой ледзь не памёр ад жаху!
Вядучы: Бачу, нешта ты, дзядуля, там хаваеш пад кашуляй!
Гусляр: Назбіраў я кветак.
Вядучы: Для мяне?
Гусляр: Для дзетак!
Раздае кветкі дзяўчынкам.
Вядучы: А для мяне?
Гусляр: Паглядзі у той куток! Што ты ўбачыла?
Вядучы: Вянок! Я прапаную пагуляць з вянком.
Гульня з вянком.
Гусляр: Усё ў нас добра атрымалася,
Як вам, дзеткі, спадабалася?
І шкада, а усё ж бывайце,
Матуліну мову не забывайце!
Хутка расціце, дружна жывіце.
Край свой любіце!
Не таму любіце, што за усё цяплейшы,
А таму любіце, што за ўсё мілейшы,
За ўсё даражэйшы!
Гусляр пакідае залу. Выходзяць вядучы і дзяўчынка.
Дзяўчынка: Даўно прыйшла да высновы:
У тым, што не ведаю мовы!
Не я, а вы вінаваты,
Любімыя мама і тата.
Я вам адкрываю душу,
Я вас, беларусаў прашу:
На мове сваёй гаварыце,
Спявайце як птушкі ў блакіце.
А.Раковіч
Вядучы: Не пусцім мову на звод,
Бо мы, працавіты народ!
Без маці – Беларусі,
Без беларускай мовы,
Вы будзеце сіротамі,
Вам стануць сцежкі вузкімі…
І ў радасці, і ў горы.
Гарніце ў сэрцы словы.
Расціце беларусамі!
Расціце беларускамі!
Р.Барадулін
Вядучы: Дзякуй усім за ўвагу! Да пабачэння!
Дзеці пакідаюць залу.
раскрыть » / « свернуть